Па змаўчанні бразер Tor абараняе вашу бяспеку шляхам шыфравання даных вашай навігацыі.
Вы можаце дадаткова павысіць сваю бяспеку, адлучыўшы некаторыя вэб-функцыі, якія могуць быць выкарыстаныя для пагрозы вашай бяспецы і ананімнасці.
Вы можаце зрабіць гэта, павялічыўшы ўзровень бяспекі браўзера Tor.
УЗРОЎНІ БЯСПЕКІ
Павышэнне ўзроўню бяспекі ў наладах бяспекі браўзера Tor адлучыць або часткова адлучыць пэўныя функцыі браўзера для абароны ад магчымых атак.
Гэта, у сваю чаргу, можа спыніць належнае функцыянаванне некаторых вэб-старонак, таму вам варта суаднесці свае патрэбы бяспекі з жаданай ступенню зручнасці выкарыстання.
Вы можаце адмяніць змены ў любы час, змяніўшы ўзровень бяспекі і перазапусціўшы браўзер.
Стандартны
- На гэтым узроўні ўлучаныя ўсе функцыі браўзеру Tor і вэб-сайтаў.
- Па змаўчанні для браўзера Tor усталяваны ўзровень бяспекі "Стандартны".
Высокі
- Гэты ўзровень адключае некаторыя функцыі вэб-сайту, якія часта бываюць небяспечнымі.
Гэта можа спрычыніцца да страты функцыянальнасці некаторых сайтаў.
- JavaScript адключаны на ўсіх сайтах, якія не выкарыстоўваюць HTTPS.
- Некаторыя шрыфты і матэматычныя знакі адлучаныя.
- Аўдыё і відэа (медыяфайлы HTML5) прайграюцца па кліку.
Найвышэйшы
- Гэты ўзровень дазваляе толькі функцыі вэб-сайту, неабходныя для статычных сайтаў і базавых сэрвісаў.
Гэтыя змены закранаюць выявы, мульмедыі і скрыпты.
- JavaScript адлучаны па змаўчанні на ўсіх сайтах.
- Некаторыя шрыфты, іконкі, матэматычныя сімвалы і выявы адлучаныя.
- Аўдыё і відэа (медыяфайлы HTML5) прайграюцца па кліку.
ЗМЕНА ЎЗРОЎНЮ БЯСПЕКІ

Каб праглядзець і змяніць узровень бяспекі ў браўзеры Tor:
- Націсніце на іконку "Шчыт" (🛡️) у адрасным радку.
- Націсніце "Налады".
- Павінна адкрыцца меню наладаў браўзера Tor, дзе будзе паказаны бягучы ўзровень бяспекі браўзера.
- Націсніце "Змяніць".
- Выбраць сярод 3 розных узроўняў бяспекі - Стандартны, Бяспечны або Найбяспечны.
- Націсніце на кнопку "Захаваць і перазапусціць", каб перазапусціць браўзер.
