ВЫБРАЦЬ МОВУ ІНТЭРФЕЙСУ
Пры запуску браўзера Tor мова інтэрфейсу ўсталёўваецца ў залежнасці ад мовы, якая па змаўчанні ўжываецца ў вашай сістэме.
Браўзер Tor даступны на шмат якіх мовах, і вы можаце змяніць мову інтэрфейсу, націснуўшы на "Змяніць мову".

У наладах "Мова" абярыце патрэбную мову інтэрфейсу з выпадальнага меню.

ЗЛУЧЭННЕ
Пры запуску бразера Tor вы ўбачыце вакно Падлучыцца да Tor.
Гэта прапануе вам варыянт або наўпрост падлучыцца да сеткі Tor, або канфігураваць браўзер Tor для вашага злучэння.
Уключыце опцыю "Заўсёды падлучацца аўтаматычна", каб дазволіць браўзеру Tor кожны раз пры запуску браўзера аўтаматычна падлучацца да сеткі Tor з раней захаванымі наладамі падлучэння.

У большасці выпадкаў, калі выбраць "Падлучыцца", гэта дазволіць вам падлучыцца да сеткі Tor без дадатковай канфігурацыі.
Пасля націскання з'явіцца радок стану, які паказвае прагрэс падлучэння Tor.
Калі ў вас адносна хуткае злучэнне, але выглядае, што радок стану завіс ў пэўны момант, паспрабуйце "Памочнік падлучэння" або наведайце старонку Выпраўленне памылак, каб атрымаць дапамогу ў вырашэнні праблемы.
Або, калі вы ведаеце, што ваша злучэнне падлягае цэнзуры або выкарыстоўвае проксі, вам варта націснуць "Канфігураваць злучэнне".

ПАМОЧНІК ПАДЛУЧЭННЯ
Калі ў месцы вашага знаходжання Tor заблакаваны, выкарыстанне мосту можа дапамагчы. Памочнік падлучэння можа выбраць для вас мост з улікам вашага месцазнаходжання.

Калі Памочнік падлучэння не можа вызначыць ваша месцазнаходжанне, вы можаце выбраць свой рэгіён з выпадальнага меню і націснуць "Паспрабаваць мост".

КАНФІГУРАВАЦЬ
Браўзер Tor правядзе вас праз шэраг варыянтаў канфігурацыі.
Памочнік падлучэння інфармуе вас пра стан вашага інтэрнэт-злучэння і падлучэння да сеткі Tor.


Першая опцыя — "Заўсёды падлучацца аўтаматычна".
Калі ўключыць гэты параметр, кожны раз, калі вы адкрываеце браўзер Tor, ён будзе спрабаваць падлучацца з выкарыстаннем раней захаваных наладаў падлучэння.

Калі вы ведаеце, што ваша злучэнне падлягае цэнзуры, або вы спрабавалі і не змаглі падлучыцца да сеткі Tor, і ніякія іншыя рашэнні не спрацавалі, вы можаце наладзіць браўзер Tor на выкарыстанне дадатковага перадатчыка.
У "Мастах" ёсць раздзел Абыход блакаванне, каб канфігураваць дадатковыя перадатчыкі або падключыцца з дапамогай Мастоў.

ІНШЫЯ ВАРЫЯНТЫ
Калі ваша злучэнне выкарыстоўвае проксі, вы можаце наладзіць яго, націснуўшы "Налады..." насупраць "Наладзіць падлучэнне браўзеру Tor да Інтэрнэту".
У большасці выпадкаў у гэтым няма неабходнасці. Як правіла, вы будзеце ведаць, ці трэба вам паставіць адзнаку тут, паколькі тыя ж налады будуць выкарыстоўвацца для іншых браўзераў у вашай сістэме.
Калі гэта магчыма, звярніцеся па параду да адміністратара сеткі.
Калі ваша злучэнне не выкарыстоўвае проксі, націсніце "Падлучыцца".
