Браўзер Tor для Android

Браўзер Tor для Android - адзіны афіцыйны мабільны браўзер, які падтрымліваецца і распрацоўваецца праектам Tor. Гэта быццам кампутараная версія браўзеру Tor, але для мабільнай прылады Android. Некаторыя з асноўных функцыяў браўзера Tor для Android змяшчаюць: змяншэнне адсочвання на вэб-сайтах, абарону ад сачэння, перашкоду для збору інфармацыі ў браўзеры і абыход цэнзуры.

Браўзер Tor для Android

Сістэмныя патрабаванні

Браўзер Tor для Android заснаваны на Mozilla Firefox для Android і даступны для:

  • Android 5.0 або навей.
  • Архітэктуры Aarch64, Arm, x86_64 і x86.

Заўвага: Калі вы не ўпэўненыя ў тыпе архітэктуры, якую падтрымлівае ваша прылада Android, рэкамендуецца ўсталёўваць браўзер Tor для Android толькі з крамаў праграмаў, г.зн. Google Play Store або F-Droid.

Спампаваць і ўсталяваць

Браўзер Tor для Android даступны ў Play Store, F-Droid, на вэб-сайце Праекту Tor і GetTor.

Google Play

Вы можаце ўсталяваць браўзер Tor для Android з Крамы Google Play.

F-Droid

Праект The Guardian прапануе браўзер Tor для Android у афіцыйным рэпазітары праграмаў праекту The Guardian для F-Droid. Каб усталяваць браўзер Tor для Android з F-Droid, выканайце наступныя дзеянні:

  • Запампуйце праграму F-Droid на сваю прыладу Android з сайту F-Droid.
  • Усталюйце файл пакету F-Droid для Android і запусціце праграму.
  • На панэлі навігацыі ўнізе экрану націсніце "Налады" (⚙️).
  • У раздзеле "Мае прыкладанні" націсніце на "Рэпазітары".
  • Націсніце на «+», каб дадаць новае сховішча.
  • Дадайце афіцыйны рэпазітар праграмаў праекту The Guardian.
  • Спампоўка спісу праграмаў з рэпазітара праграмаў праекту The Guardian можа заняць некалькі хвілін.
  • Пацвердзіце, націснуўшы на "Дадаць рэпазітар".
  • Вярніцеся на галоўную старонку F-Droid.
  • Націсніце «Пошук» (🔍) і зрабіце запыт "Браўзер Tor для Android".
  • Націсніце на "Tor Browser для Android", а потым націсніце "Усталяваць", каб усталяваць праграму.

Вэб-сайт Праекту Tor

Вы таксама можаце атрымаць браўзер Tor для Android, загрузіўшы і ўсталяваўшы файл пакета Android (apk) з сайту праекту Tor. Калі сайт Праекту Tor недаступны, паспрабуйце зайсці з афіцыйных люстэркаў сайта праз EFF або La Cebolla.

GetTor

Вы можаце спампаваць файл пакету Android (apk) з GetTor праз электронную пошту або Telegram.

праз электронную пошту:

  • Дашліце электронны ліст на адрас gettor@torproject.org, а ў тэксце паведамлемлення напішыце "android".
  • GetTor вышле ў адказ электронны ліст са спасылкамі, з якіх можна спампаваць файл пакету браўзера Tor для Android, крыптаграфічны подпіс (неабходны для праверкі спампоўкі), лічбавы адбітак ключа, які выкарыстоўваўся для стварэння подпісу.

праз Telegram:

  • Дашліце паведамленне @GetTor_Bot у Telegram.
  • Націсніце "Start" або напішыце /start у чаце.
  • Выберыце мову.
  • Націсніце на "Даслаць мне браўзер Tor" і абярыце Android.
  • GetTor адкажа з далучаным файлам з браўзерам Tor і подпісам, які можна выкарыстоўваць для праверкі файлу apk.

Першы запуск браўзера Tor на Android

Выбар мовы

Пры запуску браўзера Tor для Android мова інтэрфейсу ўсталёўваецца ў залежнасці ад мовы, якая па змаўчанні ўжываецца ў вашай сістэме. Браўзер Tor даступны на некалькіх мовах.

Каб выбраць мову інтэрфейсу:

  • Націсніце "Налады" (⚙️).
  • Націсніце на "Мова".
  • Выберыце пажаданую мову.

Падлучыцца

Пры першым запуску браўзер Tor вы ўбачыце опцыю падлучыцца наўпрост да сеткі Tor або наладзіць браўзер Tor для вашага падлучэння.

  • Уключыце опцыю "Заўсёды падлучацца аўтаматычна", каб дазволіць браўзеру Tor аўтаматычна падлучацца да сеткі Tor з раней захаванымі наладамі падлучэння пры кожным запуску браўзера.
  • Націсніце «Падлучыцца», каб пачаць падлучэнне да сеткі Tor.
  • З'явіцца радок стану, які паказвае прагрэс падлучэння.

Падлучыцца да браўзера Tor для Android

Памочнік падлучэння

Калі ваша злучэнне палягае цэнзуры і наўпроставае падлучэнне да сеткі Tor не атрымліваецца, можа дапамагчы праграма "Памочнік падлучэння". Памочнік падлучэння — гэта функцыя ў браўзеры Tor для Android, якая пры неабходнасці прапануе аўтаматычна прымяніць метад абыходу цэнзуры, які найлепш працуе ў вашым месцазнаходжанні.

  • Націсніце "Паспрабаваць мост".
  • Калі праграма «Памочнік падлучэння» не можа вызначыць ваша месцазнаходжанне, вы можаце выбраць свой рэгіён з выпадальнага меню і націснуць «Паспрабаваць мост».

Памочнік падлучэння для браўзера Tor для Android

Наладзіць, каб абмінуць цэнзуру

Калі вы знаходзіцеся ў рэгіёне, дзе дзейнічае жорсткая цэнзура ў інтэрнэце, і Памочнік падлучэння не можа ініцыяваць падлучэнне да сеткі Tor, вам трэба будзе выканаць некалькі дадатковых крокаў, каб наладзіць браўзер Tor для Android. Калі наўпроставы доступ да сеткі Tor блакуецца, Tor можна выкарыстоўваць з інструментамі абыходу цэнзуры, вядомымі як "дадатковыя перадатчыкі", каб абмінуть блакаванне. obfs4, Snowflake і meek-azure — некаторыя дадатковыя перадатчыкі, даступныя для выкарыстання з браўзерам Tor для Android.

  • Націсніце "Наладзіць падлучэнне" або націсніце "Налады" (⚙️), пракруціце ўніз да раздзелу "Падлучэнне" і націсніце "Наладзіць мост".
  • Уключыце "Выкарыстоўваць мост".
  • Выберыце паміж obfs4, meek-azure і snowflake.

Калі вы атрымалі адрасы мастоў з сайту мастоў Праекта Tor, праз электронную пошту або праз Telegram:

  • Націсніце "Прадставіць мост, які я ведаю".
  • Устаўце адрасы мастоў у поле ўводу.

Канфігураваць браўзер Tor для Android

Выберыце мост у браўзеры Tor для Android

Выбраны мост у браўзеры Tor для Android

Атрымаць мост у браўзеры Tor для Android

Атрымаць адрасы мастоў ў браўзеры Tor для Android

Функцыянальныя магчымасці браўзера Tor для Android

Новая схема Tor

Каб перазагрузіць бягучую актыўную ўкладку і замяніць яе новай схемай Tor, націсніце на опцыю "Новая схема" ў меню. Гэтая опцыя не ўплывае на падлучэнні на іншых укладках, не выдаляе асабістую інфармацыю і не хавае вашу актыўнасць.

Новая схема Tor у браўзеры Tor для Android

Узроўні бяспекі

Узроўні бяспекі адключаюць пэўныя вэб-функцыі, якія могуць быць выкарыстаныя, каб паставіць пад пагрозу вашу бяспеку і ананімнасць. Браўзер Tor для Android забяспечвае тыя ж тры ўзроўні бяспекі, якія даступныя на браўзеры Tor для настольнага кампутара. Вы можаце змяніць узровень бяспекі, выканаўшы наступныя дзеянні:

  • Націсніце на "кебаб-меню", г.зн., на тры вертыкальныя кропкі ў панэлі навігацыі.
  • Пракруціце ўніз да раздзелу "Канфідэнцыйнасць і бяспека" і націсніце "Узровень бяспекі".
  • Па змаўчанні ўзровень бяспекі браўзера Tor для Android наладжаны на "Стандартны".
  • Цяпер вы можаце выбраць узровень бяспекі: Стандартны, Бяспечны або Найбяспечны.
  • Націсніце "Захаваць і перазапусціць", каб перазапусціць браўзер.

Налады ўзроўню бяспекі доступу

Змяніць узровень бяспекі

Захавайце налады і перазапусціце браўзер

Абнавіць браўзер

Браўзер Tor для Android павінен быць заўсёды абноўленым. Калі вы працягнеце карыстацца састарэлай версіяй праграмнага забеспячэння, вы можаце падлягаць сур'ёзным рызыкам бяспекі, што ставяць пад пагрозу вашу канфідэнцыйнасць і ананімнасць. Вы можаце абнавіць браўзер Tor для Android з крамы прыкладанняў або ўручную з вэб-сайту Праекту Tor.

Абнаўленне з крамы Google Play

  • Адкрыйце праграму Крама Google Play.
  • У правым верхнім куце націсніце на іконку профілю.
  • Націсніце на "Кіраванне праграмамі і прыладамі".
  • Націсніце на ўкладку "Кіраваць".
  • Націсніце на "Даступныя абнаўленні"
  • Націсніце на Tor Browser для Android са спісу праграмаў, якія трэба абнавіць.
  • Націсніце на "Абнавіць".

Абнаўленне браўзера Tor для Android у Google Play

Абнаўленне з крамы F-Droid

  • Націсніце "Налады", потым перайдзіце ў "Кіраванне ўсталяванымі прыкладаннямі".
  • На наступным экране абярыце Браўзер Tor і потым націсніце кнопку "Абнавіць".

Абнаўленне браўзера Tor для Android на F-Droid

Абнаўленне з вэб-сайту, люстэрка Tor або GetTor

  • Запампуйце апошнюю версію пакета браўзера Tor для Android (apk) з вэб-сайту Tor Project, аднаго з афіцыйных сайтаў-люстэркаў або GetTor.
  • Усталяваць файл apk.
  • У большасці выпадкаў гэтая апошняя версія браўзера Tor для Android усталёўваецца паверх старой версіі, тым самым абнаўляючы браўзер.
  • Калі пры гэтым вам не ўдалося абнавіць браўзер, магчыма, вам давядзецца выдаліць браўзер Tor перад яго пераўсталёўкай.

Выдаленне

Браўзер Tor для Android можна выдаліць наўпрост з F-Droid, Google Play або з наладаў прыкладання вашай мабільнай прылады.

Выдаліць з крамы Google Play

  • Адкрыйце праграму Крама Google Play.
  • У правым верхнім куце націсніце на іконку профілю.
  • Націсніце на "Кіраванне праграмамі і прыладамі".
  • Націсніце на ўкладку "Кіраваць".
  • Націсніце на Tor Browser для Android са спісу прыкладанняў, усталяваных на вашай прыладзе.
  • Націсніце на "Выдаліць".

Выдаленне браўзера Tor для Android у Google Play

Выдаліць з крамы F-Droid

  • Націсніце "Налады", потым перайдзіце ў "Кіраванне ўсталяванымі прыкладаннямі".
  • На наступным экране абярыце Браўзер Tor і потым націсніце кнопку "Выдаліць".

Выдаленне браўзера Tor для Android на F-Droid

Выдаленне з наладаў прылады

  • У залежнасці ад маркі вашай мабільнай прылады, перайдзіце ў Налады > Прыкладанні, потым выберыце Браўзер Tor і націсніце кнопку "Выдаліць".

Выдаленне браўзера Tor для Android з дапамогай наладаў прыкладання

Выпраўленне памылак

Важна ведаць, якая версія браўзера Tor для Android усталяваная ў вас, і атрымаць журналы Tor, каб выправіць памылку браўзера. Гэта важная інфармацыя, якою варта падзяліцца пры звароце ў падтрымку або справаздачы пра памылку.

Праверыць версію браўзера

З прыкладання:

  • Калі ў вас запушчаны браўзер Tor для Android, націсніце "Налады".
  • Пракруціце ўніз старонкі.
  • Націсніце на "Пра браўзер Tor".
  • Нумар версіі павінен быць пазначаным на гэтай старонцы.

З меню Android:

  • Перайдзіце ў "Налады" Android.
  • Націсніце "Прыкладанні (Apps)", каб адкрыць спіс прыкладанняў, усталяваных на вашай прыладзе.
  • Знайдзіце "Tor Browser" у спісе праграмаў.
  • Націсніце "Tor Browser".
  • Пракруціце ў самы ніз старонкі, дзе будзе пазначаны нумар версіі.

Праглядзець журналы Tor

Для прагляду журналаў Tor:

  • Націсніце на іконку наладаў або "Наладзіць падлучэнне", калі перад вамі экран "Падлучыцца да Tor".
  • Перайдзіце ў раздзел "Падлучэнне" ў Наладах.
  • Націсніце на "Журналы Tor".
  • Каб скапіяваць журналы Tor у буфер абмену, націсніце кнопку "Капіяваць" унізе экрану.

Каб выправіць некаторыя з найбольш распаўсюджаных памылак праз азнаямленне з журналамі, звярніцеся да гэтага допісу на Партале падтрымкі.

Прагляд журналаў Tor у браўзеры Tor для Android

Вядомыя праблемы

На дадзены момант ёсць некаторыя функцыі, якія недаступныя ў браўзеры Tor для Android, але даступныя ў браўзеры Tor для настольнага кампутара.

  • Вы не можаце пабачыць сваю схему Tor. #41234
  • Браўзер Tor для Android не падлучаецца пры перамяшчэнні на SD-карту. #31814
  • Вы не можаце адкрыць onion-адрасы, якія патрабуюць аўтарызацыі кліента #31672
  • Функцыя "Новая асоба" недаступная ў браўзеры Tor для Android. #42589

Падрабязней пра Tor на мабільных прыладах

Orfox

Orfox быў упершыню выпушчаны праектам The Guardian у 2015 годзе з мэтай даць магчымасць карыстальнікам Android праглядаць інтэрнэт праз Tor. Цягам наступных трох гадоў Orfox увесьчасна ўдасканальваўся і стаў папулярным спосабам прагляду інтэрнэту з большай канфідэнцыйнасцю, чым у стандартных браўзерах. Orfox граў важную ролю ў дапамозе людзям абыходзіць цэнзуру і атрымліваць доступ да заблакаваных сайтаў і важных рэсурсаў. У 2019 годзе Orfox быў закрыты пасля афіцыйнага запуску браўзера Tor для Android.

Orbot

Orbot - гэта бясплатнае проксі-прыкладанне, якое дазваляе іншым праграмам выкарыстоўваць сетку Tor. Orbot выкарыстоўвае Tor для шыфравання вашага інтэрнэт-трафіку. Гэтае прыкладанне можна выкарыстоўваць разам з іншымі прыкладаннямі, усталяванымі на вашай мабільнай прыладзе, каб абыходзіць цэнзуру і бараніцца ад сачэння. Orbot можна спампаваць і ўсталяваць з Google Play. Наведайце наш Партал падтрымкі, каб даведацца, ці патрэбны вам браўзер Tor для Android і Orbot або адзін з іх.

Браўзер Tor для iOS

Браўзер Tor для iOS не існуе. Для iOS мы рэкамендуем прыкладанне пад назвай Onion Browser. Яно мае адкрыты зыходны код, выкарыстоўвае маршрутызацыю Tor, а яго распрацоўнік шчыльна супрацоўнічае з Праектам Tor. Аднак Apple патрабуе, каб браўзеры на iOS выкарыстоўвалі пакет Webkit. Гэты варыянт не дазваляе браўзеру Onion забяспечваць настолькі ж высокую абарону канфідэнцыйнасці, як браўзер Tor.

Даведацца больш пра браўзер Onion. Спампуйце браўзер Onion з App Store.

Браўзер Tor для Windows Phone

На дадзены момант не існуе падтрыманага метаду для запуску Tor на старых Windows Phone, але ў выпадку з новымі тэлефонамі пад брэндам/рэкламай ад Microsoft можна выканаць тыя ж дзеянні, што і ў браўзеры Tor для Android.