Большасць Дадатковых перадатчыкаў, такіх як obfs4, абапіраюцца на выкарыстанне "моставых" рэтрансляраў. Як і звычайнымі рэтранслятарамі Tor, мастамі кіруюць валанцёры; аднак, у адрозненне ад звычайных рэтранслятараў, яны не знаходзяцца ў публічным спісе, таму зламыснік не можа іх лёгка ідэнтыфікаваць.

Выкарыстанне мастоў у спалучэнні з дадатковымі перадатчыкамі дапамагае схаваць той факт, што вы выкарыстоўваеце Tor, але можа запаволіць злучэнне ў параўнанні з выкарыстаннем звычайных рэтранслятараў Tor.

Іншыя дадатковыя перадатчыкі, такія як meek і Snowflake, выкарыстоўваюць розныя метады барацьбы з цэнзурай, якія не базуюцца на пошуку адрасоў мастоў. Вам не трэба атрымліваць адрасы мастоў, каб выкарыстоўваць гэтыя перадатчыкі.

АТРЫМАННЕ АДРАСОЎ МАСТОЎ

Паколькі адрасы мастоў не з'яўляюцца агульнадаступнымі, вам трэба будзе запытаць іх самастойна. Ёсць некалькі варыянтаў:

Запыт мастоў з браўзера Tor

Калі вы запускаеце браўзер Tor упершыню, націсніце "Наладзіць злучэнне", каб адкрыць акно наладаў Tor. У раздзеле "Масты" знайдзіце опцыю "Знайсці больш мастоў" і націсніце "Зрабіць запыт мосту", каб Праект Tor прапанаваў мост. Запоўніце Captcha і націсніце "Адправіць". Націсніце "Падлучыцца", каб захаваць налады.

Або, калі ў вас запушчаны браўзер Tor, націсніце "Налады" ў гамбургер-меню (≡), а потым на "Злучэнне" на бакавой панэлі. У раздзеле "Масты" знайдзіце опцыю "Знайсці больш мастоў" і націсніце "Зрабіць запыт мосту", каб Праект Tor прапанаваў мост. Запоўніце Captcha і націсніце "Адправіць". Ваша налада будзе аўтаматычна захаванай, як толькі вы закрыеце ўкладку.

Зрабіць запыт мосту на torproject.org

Атрымаць масты з вэб-сайту Bridges

Наведайце наш сайт з мастамі. Націсніце на кнопку "Проста дайце мне масты!" і скапіюйце радкі моста. Або скарыстайцеся дадатковымі параметрамі, каб выбраць тып дадатковага перадатчыка і атрымліваць масты толькі з IPv6-адрасам.

Атрымаць масты праз электронную пошту

Дашліце электронны ліст на адрас bridges@torproject.org з адрасу электроннай пошты на Gmail або Riseup і скапіюйце атрыманыя ў лісце адрасы моста.

Атрымаць масты праз Telegram

Дашліце паведамленне @GetBridgesBot у Telegram. Націсніце "Start" або напішыце /start у чаце. Каб атрымаць масты, набярыце /obfs4 або /webtunnel. Скапіюйце адрасы моста.

УВОД АДРАСОЎ МАСТОЎ

Браўзер Tor для настольнага кампутара

Калі вы запускаеце браўзер Tor упершыню, націсніце "Наладзіць злучэнне", каб адкрыць акно наладаў Tor. У раздзеле "Масты" насупраць опцыі "Увесці адрас мосту, які вы ўжо ведаеце" націсніце "Дадаць мост уручную" і ўвядзіце адрас кожнага мосту ў асобным радку. Націсніце "Падлучыцца", каб захаваць налады.

Або, калі ў вас запушчаны браўзер Tor, націсніце "Налады" ў гамбургер-меню (≡), а потым на "Злучэнне" на бакавой панэлі. У раздзеле "Масты" насупраць опцыі "Увесці адрас мосту, які вы ўжо ведаеце" націсніце "Дадаць мост уручную" і ўвядзіце адрас кожнага мосту ў асобным радку. Вашы налады будуць аўтаматычна захаваныя, як толькі вы закрыеце ўкладку.

Увядзіце адрасы мастоў уручную

Браўзер Tor для Android

Націсніце "Налады" (⚙️), а потым пракруціце да раздзелу "Падлучэнне" ў наладах. Націсніце "Наладзіць мост". Уключыце "Выкарыстоўваць мост" і выберыце "Прадставіць вядомы мне мост". Увядзіце адрас моста.

Калі злучэнне няўдалае, атрыманыя вамі масты могуць не працаваць. Калі ласка, выкарыстоўвайце адзін з прыведзеных вышэй метадаў, каб атрымаць больш адрасоў мастоў, і паўтарыце спробу.

МОСТ-ЭМАДЗІ

Кожны адрас моста прадстаўлены радком сімвалаў эмадзі, якія называюцца Bridge-mojis. Bridge-mojis можна выкарыстоўваць для пацверджання таго, што запланаваны мост быў паспяхова дададзены.

Мост-эмадзі - гэта распазнавальныя для людзей ідэнтыфікатары мастоў, якія не адлюстроўваюць якасць злучэння з сеткай Tor або стан моста. Радок сімвалаў эмадзі не можа выкарыстоўвацца ў якасці ўводу. Карыстальнікі павінны падаць поўны адрас мосту, каб мець магчымасць злучыцца з мостам.

Мост-эмадзі

Адрасы мастоў можна абагуліць з дапамогай QR-коду або скапіяваўшы ўвесь адрас.

QR-код моста